BE RU EN

У Віцебску спрабавалі здаць сувенірныя 100 даляраў

  • 18.11.2008, 14:24

Жыхар Віцебску трапіў у міліцыю пасля таго, як спрабаваў памяняць «купюру»... банка «прыколаў».

Як паведамляе «Еўрарадыё», няўдалы авантурыст перад гэтым добра пагуляў на вяселлі сябра, які набыў ахапак сувенірных «даляраў» і падчас выкупу нарачонай раскідваў іх ва ўсе бакі.

Пасля сяброўкі нарачонай сабралі «выкуп» і паклалі на паліцу. Раніцай адзін з гасцёў скраў «стадоларавую» купюру ды накіраваўся з ёй наўпрост ў паменны пункт. На надпіс «білет банка прыколаў» ён не звярнуў увагі.

Дарэчы, гэта не адзіны выпадак, калі жыхары горада спрабуюць выдаць сувенірныя банкноты за сапраўдныя. Толькі супрацоўнікі транспартнай міліцыі з пачатку года зарэгістравалі дзесяць такіх фактаў.

Апошнія навіны