BE RU EN

Грузінскі «футбаліст» дзеля працаўладкавання ва Украіне прыляцеў у Беларусь і паспрабаваў пераплысці Днепр

  • 18.11.2008, 17:08

Беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Грузіі пры спробе незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу па рацэ Днепр на маторнай лодцы.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад" кіраўнік прэс-службы Дзяржпамежкамітэта Аляксандр Цішчанка.

"Грамадзянін Грузіі спрабаваў перасекчы Дзяржаўную мяжу на маторнай лодцы і нелегальна патрапіць ва Украіну. Ён затрыманы памежнікамі Гомельскага памежатрада ў 200 метрах ад мяжы", распавёў суразмоўца.

"Грамадзянін Грузіі 1982 года нараджэння легальна прыляцеў у Менск авіярэйсам Тбілісі-Менск, але затым зрабіў спробу незаконна перасекчы дзяржмяжу. Што перашкодзіла яму пераляцець адразу ў Кіеў ці законна перасекчы беларуска-украінскую мяжу ў цяперашні час высвятляецца", - адзначыў А.Цішчанка.

Паводле словаў суразмоўцы, грамадзянін Грузіі заявіў, што ва Украіну ён імкнуўся, каб уладкавацца гульцом у адну з футбольных камандаў.

Апошнія навіны