Дырэктары заводаў пайшлі па турмах
- 19.11.2008, 11:27
Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва вынес прысуд былому дырэктару Бабруйскага заводу напояў.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-групе ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці.
"Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва вынес прысуд былому дырэктару Бабруйскага заводу напояў на падставе ч. 3 арт. 424 "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі" аб пазбаўленні яго волі тэрмінам на 3 гады з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін 5 год", - удакладнілі ў прэс-групе УКГБ.
Пры гэтым там адзначылі, што акрамя дадзенага пакарання былы дырэктар заводу напояў будзе абавязаны выплаціць паказанаму прадпрыемству суму нанесенай шкоды.
Па звестках прэс-групы, у 2005 годзе кіраўніцтвам Бабруйскага заводу напояў быў абвешчаны тэндэр на набыццё новай тэхналагічнай лініі па разліванні вінаградных і пладовых вінаў. У абвешчаным прадпрыемствам тэндэры прыняло ўдзел некалькі камерцыйных структур. Аднак пераможцам стала незаяўленая ў ім менская фірма, з якой пасля Бабруйскі завод напояў і склаў дамову на пастаўку лініі.
За Br35 млн фірма паставіла на прадпрыемства неабходную тэхналагічную лінію па разліванні вінаў, але не новую, а ўжо былую ва ўжыванні, пры гэтым часткова разукамплектаваную і тэхнічна няспраўную. Тым самым дырэктар заводу, выкарыстоўчаючы свае службовыя паўнамоцтвы, наўмысна зрабіў прадпрыемству шкоду ў асабліва буйным памеры, растлумачылі ў прэс-групе УКГБ.