Нацбанк і Адміністрацыя Лукашэнкі забяспечылі трансляцыю матча Кіпр-Беларусь
- 19.11.2008, 12:10
Таварыскі матч нацыянальных футбольных зборных Кіпра і Беларусі, як і планавалася, будзе паказаны Першым каналам у прамым эфіры. Трансляцыя пачнецца 19 лістапада ў 18.55.
Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі.
"Дзякуючы падтрымцы Нацыянальнага банка і Адміністрацыі прэзідэнта правы на трансляцыю практычна набытыя, і сустрэча будзе паказаная ў абвешчаны час. Інтэрасы заўзятараў выкананыя, і за гэта дзякуй нашым партнёрам", — сказаў А.Зімоўскі.
Як раней паведамляў БелаПАН, з крыніц, блізкіх да Беларускай федэрацыі футбола, стала вядома аб праблемах з аплатай правоўна трансляцыю гэтага матча. У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі пацвердзілі наяўнасць складанасцяў з пераводам праваўладальнікам сумы, абумоўленай у кантракце на трансляцыю.
25 лістапада Першы канал у прамым эфіры пакажа матч пятага тура Лігі чэмпіёнаў УЕФА БАТЭ (Барысаў) — "Рэал" (Мадрыд).