BE RU EN

Настаўнікаў прымушаюць уступаць у «Белую Русь»

  • 19.11.2008, 12:39

У Берасьцейскай школы № 32 да канца месяца ўсе настаўнікі павінны стаць чальцамі праўладнай арганізацыі «Белая Русь». Такі загад прыйшоў «зьверху».

«Напрыканцы настаўніцкага пасяджэньня дырэктарка Міховіч Т.В. аб’явіла, што нашая 32-я школа знаходзіцца ў сьпісе апошніх па колькасьць чальцоў «Белай Русі», і мы не выконваем дадзены плян. Яна дастала стос паперы і сказала, каб цягам дня ўсе настаўнікі гісторыі і беларускай і рускай мовы напісалі заявы аб уваходжаньні ў «Белую Русь». А да канца месяца ўсе выкладчыкі павінны стаць чальцамі гэтага аб’яднаньня»,– распавяла прэс-службе «Маладога Фронту» настаўніца 32-й школы Берасьця спадарыня Кацярына.

Па ейных словах, настаўнікі былі вельмі абураны загадам дарэктара, аднак амаль усе пайшлі пісаць заявы.

Апошнія навіны