BE RU EN

Прадстаўнікі ЦВК Беларусі будуць назіраць за выбарамі ў Венесуэле

  • 19.11.2008, 13:31

Сёння прадстаўнікі Цэнтравыбаркаму Беларусі вылецелі ў Венесуэлу для назірання за мясцовымі выбарамі.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

У Венесуэлу накіраваліся чальцы Цэнтравыбаркаму Наталля Бушная і Марына Казловіч. Яны будуць назіраць за ходам мясцовых выбараў у гэтай краіне «на працягу тыдня», сказаў М.Лазовік.

Ён таксама адзначыў, што «гэта першы афіцыйны кантакт на ўзроўні Цэнтравыбаркамаў паміж Беларуссю і Венесуэлай».

Апошнія навіны