У Мінску чакаюцца массавыя звальненні?
- 19.11.2008, 14:51
Супрацоўнікаў Мінскага электра-тэхнічнага завода імя Казлова прымушаюць браць адгулы ў колькасці 2 дзён у месяц. Падчас навагодніх святаў загадана браць адгулы на 2 тыдні.
Ужо зараз пачынаюцца масавыя звальненьні, прыблізна 2000 чалавек, паведамиіла “Радыё Рацыя”. Варта зазначыць, што людзей звальняюць не па скарачэнні штату, а па надуманых прычынах: спазніўся, парушыў дысцыпліну і г.д. На прадпрыемстве працуе каля 5 тысяч чалавек.
На прадпрыемстве дадзеную інфармацыю каментаваць адмаўляюцца.