У Магілёве затрымалі 65 чалавек, якія ехалі на «Дзяды» ў Менск
- 2.11.2008, 10:26
Супрацоўнікі затрымалі ў Магілёве 65 чалавек , якія спрабавалі выехаць у Менск на акцыю з нагоды «Дзядоў».
Старшыня ініцыятывы «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч паведаміў «Радыё Свабода», што 65 ягоных паплечнікаў у Магілёве арандавалі аўтобус для паездкі ў Менск.
Як толькі ўсе селі, міліцыянты прымусілі ўсіх выйсьці, а аўтобус адагналі на стаянку. Яшчэ 2 чалавек, якія пайшлі на маршрутнае таксі, міліцыянты вывелі на вакзале з машыны. А яшчэ двух вывелі з маршруткі ў Белынічах, і трымуюць у пастарунку, сувязь зь імі адсутнічае. Артур Фінькевіч лічыць, што міліцыянты зрабілі гэта адмыслова каб сарваць удзел магілёўскіх сяброў руху ў акцыі.
Усе патэнцыйныя ўдзельнікі акцыі далі свае пашпартныя зьвесткі, пасьля гэтага іх адпусьцілі. Актывісты паведамілі, што на вакзале шмат міліцыянтаў у форме і цывільным.