Нацбанк: У банкаў няма грошай для выдачы крэдытаў на будаўніцтва жылля
- 20.11.2008, 13:09
Галоўны эканаміст Нацыянальнага банка Беларусі прызнаўся, што ў камерцыйных банкаў няма рэсурсаў, каб выдаваць крэдыты на жыллё.
Зараз урад Беларусі і Нацыянальны банк вядуць працу па адшуканні для банкаў рэсурсаў для выдачы неільготных крэдытаў насельніцтву на будаўніцтва жылля.
Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску галоўны эканаміст аддзела камерцыйных фінансавых інструмантаў упраўлення рэгулявання крэдытна-фінансавых інструмантаў галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацыяў Нацбанка Сяргей Анці.
«Праблема ў тым, што ў камерцыйных банкаў няма рэсурсаў, каб выдаваць крэдыты на жыллё. У цяперашні час Нацбанк і ўрад праводзяць шэраг мерапрыемстваў па адшуканні для банкаў танных рэсурсаў, каб яны накіроўваліся на крэдытаванне», - заявіў С.Анці.
Ён патлумачыў, што, у прыватнасці, гаворка ідзе аб павелічэнні статутных фондаў банкаў і пошуку танных замежных інвестыцыяў, паведамляе «Интерфакс».
Паводле яго інфармацыі, «тры банкі прыпынілі крэдытаванне: «Белпрамбудбанк», «Белзнешэканамбанк» і «Белгазпрамбанк».
С.Анці адзначыў, што ў цяперашні час «у асноўным усе банкі падвышаюць стаўкі: стаўкі па рублёвых укладах на набыццё і рэканструкцыю жылля вагаюцца на ўзроўні 16-23%, па валютных - 14-17%». Ён дадаў, што, «калі будуць прыцягнутыя рэсурсы з унутраных крыніцаў, мы будзем рэкамендаваць банкам не падвышаць стаўку».
Пры гэтым ён заўважыў, што «на ўзроўні ўрада разглядаецца пытанне аб скарачэнні фінансавання па іншых праграмах».