BE RU EN

Мілінкевіч: Буду ўдзельнічаць у наступных выбарах

  • 20.11.2008, 13:59

19 лістапада экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр руху «За Свабоду» прачытаў лекцыю ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

Падчас адказаў на пытанні студэнтаў Мілінкевіч шмат казаў пра важнасць абароны незалежнасці нашай краіны, распавёў пра свой намер удзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах, пра сваё стаўленне да Лукашэнкі, да Барака Абамы, пра сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі Макеем і іншае, паведамляе сайт палітыка.

Мілінкевіч таксама сказаў, што мае другі пасля Лукашэнкі рэйтынг у краіне, але калі з’явіцца больш моцны кандыдат ад апазіцыі, ён саступіць і будзе працаваць на яго.

Апошнія навіны