Беларускія міліцыянты абмяняюцца досведам з кітайцамі
- 20.11.2008, 14:54
Досведам па ахове грамадскага парадку абмяняюцца прадстаўнікі МУС Беларусі і Кітая падчас візіту кітайскіх паліцыянтаў у Менск.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.
"Мэта чатырохдзённага візіту ў Менск дэлегацыі Галоўнага ўпраўлення грамадскай бяспекі Пекінскага народнага ўрада КНР на чале з Ма Чжэньчуанем - начальнікам гэтага ўпраўлення - абмен досведам па арганізацыі аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, у тым ліку міжнароднага характару, а таксама забеспячэнні бяспекі грамадзянаў", - паведамілі ў ГУУС.
Паводле словаў прадстаўніка ГУУС, міліцыя грамадскай бяспекі Кітая на практыцы прадэманстравала ўсяму свету свой патэнцыял, высокую арганізаванасць і зладжанасць дзеянняў падчас правядзення нядаўніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
"У сваю чаргу пекінскія калегі таксама выяўляюць немалую зацікаўленасць у двухбаковым абмене досведам і супрацоўніцтве.
Так, праграмай візіту прадугледжанае азнаямленне гасцей з арганізацыяй працы аператыўна-дзяжурнай часткі, інфармацыйна- аналітычнага ўпраўлення і паліца ППСМ сталічнай міліцыі", - адзначылі ў ГУУС.