Памёр польскі актор Ян Махульскі
- 20.11.2008, 15:40
У Варшаве ва ўзросце 80 гадоў ад рака памёр знакаміты польскі актор тэатра і кіно Ян Махульскі.
Аб гэтым паведамляе «Gazeta Wyborcza».
Апошнія гады жыцця Ян Махульскі займаў пост дэкана акторскага факультэта Кінаўніверсітэта ў Лодзі.
Савецкаму і беларускаму гледачу ён быў знаёмы па фільмах «Ва-банк» і «Ва-банк 2», у якіх выканаў галоўную ролю - музыкі і ўзломшчыка сейфаў Квінту. Махульскі згуляў ролі ў многіх фільмах, знятых яго сынам Юліюшам Махульскім. Актор таксама здымаўся ў фільмах «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» і «Апошні дзень лета». Працы ў польскім кінематографе ён прысвяціў 54 гады свайго жыцця.
За некалькі дзён да смерці Яну Махульскаму было прысвоенае званне ганаровага грамадзяніна Лодзі.