BE RU EN

БАТЭ выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі

  • 20.11.2008, 15:55

БАТЭ прабіўся ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі па футболе. У сталіцы барысаўскія футбалісты з лікам 4:1 перамаглі мясцовы «Менск».

Паколькі ў першай сустрэчы перамагла сталічная каманда з такім жа лікам, суддзя прызначыў пенальці, паведамляе «Еўрарадыё».

Два ўдары парыраваў брамнік БАТЭ Аляксандр Гутар, галкіпер «Менска» адбіў толькі адзін удар. Такім чынам, серыя пенальці скончылася з лікам 4:3 на карысць барысаўчан.

Апошнія навіны