Працоўны дзень «дэпутатаў» – 50 хвілінаў
- 21.11.2008, 13:31
За гэты час яны разглядзелі 4 законапраекта і атрымалі значкі і пасьведчаньні «дэпутатаў».
У часе разгляду законапраектаў у «дэпутатаў» узьнікла толькі адно ўдакладняючае пытаньне, паведаміла «Радыё Свабода».
Нагадаем, што сёньня новаабраная «палата прадстаўнікоў» пачала разгляд законапраектаў. «Дэпутаты» плянавалі разгледзець папраўкі ў законы аб лекавых сродках, аб дзяржрэгуляваньні вытворчасьці і звароту алькагольнай, а таксама нехарчовай прадукцыі, якая мае алькаголь, і законапраект аб ахове атмасфэрнага паветра.