BE RU EN

Завод карданных валаў «Белкард» перайшоў на чатырохдзёнку

  • 21.11.2008, 14:40

Завод карданных валаў «Белкард» у Горадні перайшоў на чатырохдзённы працоўны тыдзень з-за праблемаў з экспартам прадукцыі. якая пастаўляецца як на ўнутраны рынак, так і ў Расею.

Некалькі тыдняў таму зьявілася інфармацыя пра тое, што спыніўся канвэер аўтамабільнага заводу ў Ніжнім Ноўгарадзе. А якраз туды ў асноўным і ідзе прадукцыя гарадзенскага прадпрыемства - карданныя валы для аўтамабіляў і аўтамабільныя запчасткі, перадае “Радыё Свабода”.

Намесьнік дырэктара па ідэалёгіі Тацяна Камскова кажа, што менавіта з-за праблемы з экспартам прадпрыемства скарачае працоўны тыдзень.

“Пакуль завод працуе чатыры дні на тыдзень. Робіцца ўсё дзеля таго, каб захаваць калектыў, скарачэньняў ніякіх ня будзе. Думаем, каб нейкім чынам заплаціць нармальны заробак людзям у гэтым месяцы”, - кажа Тацяна Камскова.

Паводле яе, дырэктар прадпрыемства пабываў у камандыроўцы на аўтамабільным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Там нібыта таксама намагаюцца зьмяніць сытуацыю.

Апошнія навіны