BE RU EN

У ААН разгледзяць скаргу беларускага апазіцыянера

  • 21.11.2008, 15:33

У Камітэце па правах чалавека ААН у Жэневе прынятае рашэнне аб рэгістрацыі скаргі жодзінскага дэмакратычнага актывіста Аляксандра Камароўскага.

Афіцыйную рэгістрацыю скаргі абяцаюць зрабіць у хуткім часе, пасля чаго пачнецца яе разгляд, паведамляе сайт «Электронны Барысаў».

Скарга дэмакратычнага актывіста, былога афганца Аляксандра Камароўскага была пададзеная па факце арышту тэрмінам на сем сутак за ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Жодзіна. Мірнае шэсце па цэнтры горада, якое адбылося 23 сакавіка цяперашняга года, скончылася ўскладаннем кветак да абеліска памяці «Героі жывуць вечна». Камароўскага і яшчэ траіх удзельнікаў акцыі затрымалі, а потым асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту.

Аляксандр Камароўскі палічыў, што ўсе гэтыя дзеянні з боку праваахоўных органаў і суду, парушаюць яго права, і звярнуўся ў Камісію па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны