Свабода слова па-лукашэнкаўскі: Затрыманьні за распаўсюд незалежнай прэсы
- 21.11.2008, 16:07
Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Пашкевіч і Даніла Барысевіч раздавалі газэту «Новы час» проста ў будынку адміністрацыі Савецкага раёну сталіцы.
Іх затрымалі на выхадзе з будынку і адвезлі у РУУС Савецкага раёну. Варта заўважыць, што газета, якую раздавалі актывісты -- зарэгістраваная ў Мінінфармацыі.