Міліцыянты затрымалі ўдзельніка акцыі «Камунізм пад трыбунал!» (Фота)
- 24.11.2008, 10:07
Учора ў Менску актывісты «Маладога Фронту» зладзілі акцыю ў межах агульнанацыянальнай кампаніі пакаяньня «Камунізм – пад трыбунал!»
Ля Камароўскага кірмаша, паміж «Домам мэблі» і «Імпульсам» моладзевыя актывісты разгарнулі расьцяжку «Камунізм пад трыбунал!», а таксама раздавалі мянчукам ўлёткі з адпаведным тэкстам.
Паколькі ўчора была нядзеля, то на кірмашы было наздвычай шмат людзей, якія пабачылі акцыю, піша старонка «Маладога Фронту».
«Людзі рэагавалі па-рознаму: адзін дзядзька з пакункамі папрасіў сам, каб яму кінулі ўлётку ў пакет, бо рукі занятыя, а нейкая бабулька закрычала, што нас варта саміх аддаць пад суд за антыкамуністычныя акцыі», - распавядае ўдзельнік мерапрыемства Юльян.
За акцыяй сачылі людзі ў цывільным. Напрыканцы яе міліцыянт на некаторы час затрымаў непаўналетняга хлопца з улёткамі.





