BE RU EN

Касінца знялі з пасады віцэ-прэм'ера і адправілі кіраваць Віцебскім аблвыканкамам

  • 24.11.2008, 14:45

Аляксандр Лукашэнка сваім указам прызначыў Аляксандра Касінца старшынём Віцебскага аблвыканкама, вызваліўшы яго ад пасады намесніка прэм'ер-міністра.

Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.

Кандыдатура Аляксандра Касінца ўносіцца на зацвярджэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, сесія якога адбудзецца 25 лістапада.

Апошнія навіны