Генпракурор прапаноўвае беларусам часцей «стукаць» на карупцыянераў
- 24.11.2008, 15:22
Грамадскасць павінна прымаць больш значыны ўдзел у выяўленні карупцыйных злачынстваў, лічыць генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.
Паводле яго словаў, інфармацыя аб карупцыйных злачынствах ідзе ў пракуратуру з праваахоўных органаў і выяўляецца падчас пракурорскіх праверак. "У гэтым працэсе павінны шырэй удзельнічаць грамадзяне і сродкі масавай інфармацыі. Бо калі такія паведамленні з'яўляюцца, дык мы на іх таксама рэагуем", - падкрэсліў генеральны пракурор перад паседжаннем калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Рыгор Васілевіч таксама дадаў, што Генпракуратура Беларусі мае намер актывізаваць працу па выяўленні карупцыйных злачынстваў ва ўсіх сферах.