BE RU EN

Апазіцыянеры правялі акцыю пад лозунгам «Ганьба рэферэндуму 1996 года»

  • 24.11.2008, 20:56

Акцыю па выпадку 12-х угодак канстытуцыйнага рэферэндуму 1996 года правялі ў Менску актывісты новага руху «Маладая Беларусь».

Як паведаміў БелаПАН лідэр руху Артур Фінькевіч, на плошчы Перамогі ўдзельнікі акцыі разгарнулі расцяжку "Ганьба рэферэндуму 1996". Чатыры прадстаўнікі руху прастаялі прыкладна 15 хвілін, пасля чаго да іх пад'ехала міліцэйская машына, і чатыры міліцыянта пачалі штурхаць удзельнікаў акцыі і вырываць расцяжку.

Маладыя людзі вымушаныя былі скончыць мерапрыемства. Пракрычаўшы некалькі разоў "Ганьба!", яны разыйшліся.

"Міліцыянты не спрабавалі затрымаць актывістаў, але яшчэ на працягу гадзіны дзяжурылі на месцы правядзення акцыі", — паведаміў А.Фінькевіч.

12 год таму ў Беларусі прайшоў канстытуцыйны рэферэндум, які значна пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта.

Апошнія навіны