На віцебскім вакзале шукалі выбухную прыладу
- 27.11.2008, 8:48
Больш як на паўгадзіны прыйшлося ўчора эвакуяваць пасажыраў з віцебскага чыгуначнага вакзала. Сапёры і выратавальнікі шукалі там выбухную прыладу.
Як паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебску", паніку выклікаў падазроны прадмет – невялікая скрыначка, загорнутая ў цэлафанавы файл. Яе прыкладна ў 12.15 знайшла ў смеццевай урне на першым паверсе будынку вакзала прыбіральніца. Жанчына паведаміла аб сваёй знаходцы дзяжурнаму міліцыянту, які выклікаў выратавальнікаў. Усе людзі, што былі ў гэты момант на вакзале, былі эвакуяваныя.
У выніку сапёры не выявлі ніякай выбухной прылады. І ужо ў 13 гадзін на вакзал сталі ізноў прапускаць пасажыраў.