Стаўка рэфінансавання можа быць зноў падвышаная да канца года
- 27.11.2008, 13:50
Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Павал Калаўр сёння паведаміў, што да канца года Нацбанк можа зноў падвысіць стаўку рэфінансавання.
«Будзем разглядаць, як мы і абяцалі, штомесяц стаўку рэфінансавання. Я не выключаю таго, што да канца года запатрабуецца дадатковае падвышэнне стаўкі рэфінансавання. Пажывем крыху, хоць бы паўмесяца, паглядзім на сітуацыю і тады ўжо з улікам змянення сітуацыі прымем канкрэтнае рашэнне», - сказаў прадстаўнік Нацбанка.
З 12 лістапада стаўка рэфінансавання Нацбанка роўная 11%. У цяперашнім годзе яна падвышалася чатыры разы (1 ліпеня — з 10% да 10,25%, 13 жніўня — да 10,5%, 15 кастрычніка — да 10,75%).