BE RU EN

Падаткавікі прапануюць студэнтам «здаваць» рэпетытараў

  • 27.11.2008, 15:08

Акцыя пад назвай «Добры рэпетытар — сумленны падаткаплатнік» праходзіць у Наваполацку з пачатку лета і будзе доўжыцца да Новага году.

Мясцовыя падаткавікі вырашылі сур’ёзна заняцца выкладчыкамі-«нелегаламі», што без рэгістрацыі займаюцца рэпетытарствам з школьнікамі ды студэнтамі, перадае «Еўрарадыё».

Акрамя інфармавання насельніцтва аб парадку аказання платных паслугаў у галіне адукацыі, падатковая інспекцыя праводзіць і нестандартныя мерапрыемствы. Так, студэнтам і школьнікам раздаюць ўлёткі з прапановамі «здаваць» у падатковую сваіх рэпетытараў, калі тыя не зарэгістравалі сваю дзейнасць.

Ці шмат навучэнцаў робяць гэта, падаткавікі не паведамляюць. Але рэпетытараў акцыя заставіла задумацца. Так, з 15 выкладчыкаў, што на працягу гэтага года зарэгістраваліся ў якасці прадпрымальнікаў, 13 зрабілі гэта пасля абвяшчэння акцыі.

Апошнія навіны