BE RU EN

Беларускі рубель знізіўся да адзнакі амаль чатырохгадовай даўніны

  • 27.11.2008, 15:35

Афіцыйны курс беларускага рубля ў дачыненні да даляра ЗША апусціўся да максімальна нізкага значэння амаль за чатыры гады.

На 27 лістапада Нацыянальны банк вызначыў курс беларускага рубля да даляра на ўзроўні 2156 рублёў, што адпавядае яго значэнню на 10 сакавіка 2005 года.

З сакавіка 2005 па 2007 год уключна курс беларускага рубля ў дачыненні да даляра нязначна вагаўся ў межах 2140-2154. На пачатак 2008 года курс склаў 2150 рублёў за даляр, паведамляе АФН.

На працягу бягучага года беларускі рубель у дачыненні да даляра паступова ўмацоўваўся і на 8 жніўня дасягнуў свайго найбольш высокага курса 2111 рублёў, дасягнуўшы ўзроўня кастрычніка 2003 года. На гэтым узроўні, з нязначнымі ваганнямі, ён заставаўся да 1 кастрычніка бягучага года.

За кастрычнік беларускі рубель патаннеў у дачыненні да даляра на 9 рублёў і на 1 лістапада склаў 2120 рублёў. Найбольш высокія тэмпы абясцэньвання нацвалюты ў дачыненні да даляра адбыліся ў лістападзе – на 1,7% з пачатку месяца.

Пры гэтым на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы ў лістападзе адчуваўся дэфіцыт даляраў. Так, з 1 па 26 лістапада попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову на 515,019 млн даляраў. За гэты перыяд попыт на даляры склаў 895,602 млн, а прапанова - усяго 380,583 млн. Пры гэтым фактычны аб'ём пагадненняў з далярамі склаў 892,599 млн.

Апошнія навіны