BE RU EN

У Менску таксіст страляў у пешаходаў з газавага пісталета

  • 28.11.2008, 9:34

Позна ўвечары на праспекце газеты «Праўда» таксі ледзь не збіла дваіх маладых людзей, якія пераходзілі вуліцу па пешаходным пераходзе.

Замест прабачэнняў 23–гадовы кіроўца накінуўся на мінакоў з лаянкай. Калі ж тыя паспрабавалі сыйсці, таксіст раптам выхапіў з–за пояса газава–драбавы пісталет і стрэліў некалькі разоў у хлопца, што стаяў перад ім..

Пісталет аказаўся зараджаны толькі газавымі патронамі. Кіроўца схаваўся з месца здарэння, перадае «Тэлеграф» са спасылкай на «Советскую Белоруссию».

«Затрымалі яго праз некалькі гадзін. Добра, што пацярпелыя паспелі запомніць нумар машыны. Той, хто здзейсніў напад, запэўніваў, што ў яго ў руках быў не пісталет, а газавы балончык. Аднак саму зброю знайшлі ў кватэры таксіста пры ператрусе», - распавяла прэс-афіцэр Маскоўскага РУУС Менска Таццяна Грыб.

Апошнія навіны