BE RU EN

У Оршы «замінавалі» міліцыю

  • 28.11.2008, 10:28

Невядомы «добразычлівец» патэлефанаваў у аршанскую міліцыю і паведаміў, што ў будынку гарадскога аддзела ўнутраных спраў нібыта знаходзіцца выбухная прылада.

Міліцыянты і адпаведныя службы праверылі будынак і высвятлілі, што ніякага выбуховага абсталявання ў аддзяленні міліцыі няма. Па папярэдніх звестках, тэлефанаваў 22-гадовы мясцовы жыхар. На «жартаўніка» завялі крымінальную справу, паведамляюць «Народныя навіны Віцебску».

Апошнія навіны