BE RU EN

Будаўнікі спынілі страйк - ім паабяцалі выдаць заробак

  • 28.11.2008, 17:27

Будаўнікі Магілёўскага будаўнічага ўпраўленьня №129 пасьля гадзіннага страйку выйшлі на свае працоўныя месцы.

Паводле аднаго з страйкоўцаў Міколы Расюка, галоўны інжынэр будаўнічага трэсту Руслан Парханцоў і намесьнік гэнеральнага дырэктара Аляксандар Бурчык паабяцалі будаўнікам да канца дня выплаціць заробак.

Яго затрымка і справакавала акцыю пратэсту 30 будаўнікоў, перадае “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны