BE RU EN

Беларусы Францыі і Бэльгіі ўшанавалі Дзядоў

  • 3.11.2008, 9:31

Традыцыйнае адзначэньне Дзядоў прайшло ўчора ў Антвэрпэне (Бельгія). Паніхіду за ўсіх загіблых беларусаў адслужыў айцец Ян Майсейчык.

Ян Майсейчык – сьвятар беларускай уніяцкай царквы ў грэка-каталіцкай беларускай парафіі Сьвятога Пакутніка Язафата Полацкага і Хрыстова Ўваскрасеньня ў Антвэрпэне ў Бэльгіі.

Пры гэтай беларускай царкве згуртаваныя беларусы і Бэльгіі, і Францыі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Лідэр Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня Зьміцер Піменаў паведаміў, што пасьля паніхіды беларусы ў горадзе Лювэне наведалі магілу Міколы Равенскага, якога “ўсе палітуцекачы лічаць сваім Дзедам”.

”Мы памятаем пра Дзядоў і просім у іх сілы змагацца за волю і дабрабыт Беларусі”, – сказаў Зьміцер Піменаў.

Апошнія навіны