За незалежную прэсу актывіста Партыі БНФ аштрафавалі на 300 даляраў
- 3.11.2008, 14:28
Кіраўнік дарагічынскай суполкі Партыі БНФ Уладзімер Казека за газэту «Тут і цяпер» пакараны штрафам у 700 тысяч рублёў.
Такое рашэньне прынята адміністратыўнай камісіяй Дарагічынскага райвыканкама, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.
Нагадаем, 31 кастрычніка міліцыянты ў доме актывіста зладзілі ператрус, падчас якога было канфіскавана амаль дзьве тысячы асобнікаў газэты «Тут і цяпер».