Карціна Казіміра Малевіча прададзеная за 60 мільёнаў даляраў
- 4.11.2008, 9:31
«Супрэматычная кампазіцыя» беларускага мастака Казіміра Малевіча прададзеная на аўкцыёне «Сотбіс» у Нью-Ёрку за 60,002 мільёна даляраў. Імя пакупніка гэтага шэдэўра супрэматызма пакуль не вядомае.
Таргі пачаліся ад адзнакі ў $49 і дайшлі да піка ўсяго за некалькі хвілін. Гэта як раз той кошт, за які гандлёвы дом намерваўся прадаць палатно, перадае РИА «Новости».