Беларускіх блогераў уразіла не ўбранне Кадафі, а вопратка віцэ-прэм'ера Сямашкі (Фота)
- 4.11.2008, 12:21
Муамар Кадафі, які знаходзіцца з візітам у Менску, учора разам віцэ-прэм'ерам Беларусі Ўладзімірам Сямашкам ўскладаў кветкі каля ў Вечнага агню на плошчы Перамогі. Блогеры звярнулі ўвагу, у што быў апрануты беларускі чыноўнік.
Фатаграфіі з мерапрыемства з удзелам Кадафі і Сямашкі зрабіла фатограф газеты «Наша Ніва» Юлія Дарашкевіч (блог fotaczka.livejournal.com ). Але, насуперак чаканням, блогеры не сталі абмяркоўваць экстравагантнае ўсходняе адзенне лідэра Лівіі. Прыцягнуў увагу беларускі віцэ-прэм'ер, апрануты відавочна ў вопратку не свайго памеру (глядзіце фота).