Менск гатовы абзавесціся GPS-картай
- 4.11.2008, 13:12
Аб тым, што ўжо ў снежні павінна з'явіцца першая падрабязная карта Менску для GPS-навігатараў, «Интерфаксу» паведамілі ў Тапографа-геадэзічным рэспубліканскім прадпрыемстве «Белгеадэзія».
Аднак пакуль не ўдакладняецца, для якіх менавіта прыладаў будзе прызначаная карта. Яна будзе пастаўляцца непасрэдна з навігатарамі. Пасля гэтага будуць праведзеныя аналізы вынікаў і прынятае рашэнне аб распрацоўцы ўсёй карты Беларусі.
У Белгеадэзіі ўжо гатовыя да распрацоўкі падобных картаў для GPS-навігатараў. На картах плануецца адлюстраванне населеных пунктаў, вуліцаў і гэтак далей.
Нагадаем, што GPS ці Global Positioning System - гэта глабальная сістэма пазіцыянавання, якая дазваляе вызначыць месцазнаходжанне ці хуткасць аб'екта на Зямлі з дапамогай спадарожнікаў.