Непагадзь перашкодзіла віцэ-прэм'еру Польшчы прыляцець у Менск
- 4.11.2008, 13:45
Віцэ-прэм'ер урада Польшчы, міністр эканомікі Вальдэмар Паўляк не змог прыляцець у Менск для ўдзелу ў Беларуска-польскім эканамічным форуме «Добрасуседства» з-за нялётнага надвор'я.
Аб гэтым паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на амбасадара Польшчы ў Беларусі Генрыка Ліцвіна.
«Віцэ-прэм'ер практычна тры гадзіны прачакаў у аэрапорце. Пасля гэтага было прынятае рашэнне адмяніць візіт, бо час магчымага прылёту ўжо супадаў з часам запланаванага вяртання», - удакладніў амбасадар.
Г.Ліцвін адзначыў, што да канца года не плануецца візітаў высокапастаўленых кіраўнікоў Польшчы ў Менск. «Але гэта не значыць, што іх не будзе», - дадаў амбасадар.