BE RU EN

Дэлегацыя Еўракамісіі прыехала ў Менск з «канкрэтнымі прапановамі»

  • 4.11.2008, 15:03

У Менск прыехала дэлегацыя Еўрапейскай камісіі з мэтай абмеркавання перспектываў развіцця адносінаў паміж ЕЗ і Беларуссю.

Аб гэтым паведаміў журналістам амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Ліцвін у Менску.

"Дэлегацыя, якую ўзначальвае намеснік генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х'юга Мінгарэлі, сёння знаходзіцца ў Менску", - сказаў амбасадар, адказваючы на пытанні журналістаў.

Паводле словаў дыпламата, дэлегацыя прыехала "з канкрэтнай картай таго, што чакае ЕЗ ад Беларусі, і з канкрэтнымі прапановамі", - удакладніў Г.Ліцвін.

Апошнія навіны