BE RU EN

«Навіны» ад міліцыі: газета – гэта дымавая шашка

  • 4.11.2008, 16:09

Пасля першай хатняй гульні БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў пры ўваходзе на стадыён «Дынама» міліцыя адбірала ў заўзятараў газеты.

Абурэнне заўзятараў было абумоўленае не тым, што прыхільнікі барысаўскага клуба збіраліся чытаць падчас матчу. Проста сядзенні на стадыёне не самыя чыстыя. І калі што-небудзь на іх не пасцяліць (газета для гэтага вельмі добра падыходзіць), дык са стадыёна можна сысці з белай спінай і белымі штанамі. Таму заўзятары і бяруць з сабой газеты, а міліцыя чамусьці іх адбірае, піша «Народная газета».

«Еўрапейская федэрацыя футбола патрабуе, каб бок, які прыймае, забяспечыў бяспеку матчу. А як гэта рабіць, вырашае мясцовая міліцыя. Чаму забіраем газеты? Іх можна пасыпаць спецыяльным парашком, дзякуючы чаму газета пераўтвараецца ў дымавую шашку з вельмі з'едлівым дымам. Мы не хочам, каб такія рэчы патрапілі на трыбуны», - патлумачылі логіку міліцыі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Апошнія навіны