BE RU EN

Аварыя на аўтадарозе Брэст-Менск: разліўся вадкі кісларод

  • 5.11.2008, 11:07

Дарожна-транспартнае здарэнне прывяло да разліцця вадкага кіслароду на аўтадарозе Брэст-Менск.

"Аўтацягнік "Даймлер-Крайслер" на 237-м кіламетры аўтадарогі Брэст-Менск у Баранавіцкім раёне пратараніў аўтацыстэрну ЗіЛ-130, што стаяла на абочыне, у якой знаходзіўся звадкаваны кісларод. Цыстэрна перакулілася, адбыўся разліў кіслароду", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс " у прэс-службе МНС.

"Кіроўца аўтацыстэрны ў выніку аварыі атрымаў чэрапна- мазгавую траўму і дастаўлены ў гарадскую лякарню горада Баранавічы", - растлумачылі ў міністэрстве.

Супрацоўнікі МНС перапампавалі пакінуты ў цыстэрне кісларод у іншую ёмістасць. У выніку разліва кіслароду шкода навакольнаму асяроддзю нанесена не была.

Апошнія навіны