Беларуса забіў ягоны ўласны трактар
- 5.11.2008, 11:11
76-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці Беларусі загінуў у выніку наезду свайго жа трактара.
Па інфармацыі праваахоўных органаў, пенсіянер сам сабраў машыну, так што яна "самастойна рухалася па полі пры зборы буракоў". У чым канкрэтна выяўляліся асаблівасці канструкцыі трактара, міліцыя не паведамляе.
Загінулы быў знойдзены на поле непадалёку ад вёскі Быцень. Судова-медыцынская экспертыза выявіла ў яго пералом тазавых костак. Праваахоўныя органы высвятляюць акалічнасці здарэння, паведаміў "Інтэрфакс".