BE RU EN

Суд не знайшоў «экстрымізму» ў незалежнай газэце «Свабода»

  • 5.11.2008, 11:47

Сёньня Гарадзенскі абласны суд адмяніў рашэньне Іўеўскага раённага суду адносна № 127 незалежнай газэты «Свабода».

Суддзя Аляксандар Сіцько прыняў рашэньне матэрыялы па гэтай справе накіраваць на новы разгляд у суд Іўеўскага раёну, перадае «Радыё Свабода».

Такім чынам, выяўлены ў Іўі «экстрэмізм» не прайшоў праверку ў судзе вышэйшай інстанцыі. Як стала вядома праваабаронцам, прычынай адхілення скаргі сталі працэсуальныя моманты, у прыватнасьці, не былі належным чынам праінфармаваныя зацікаўленыя бакі.

Нагадаем, 19 жніўня на дарозе Менск-Горадня ў Дзяніса Мазура быў сканфіскаваны наклад газэты «Свабода». 9 верасня суд Іўеўскага раёна прызнаў жнівеньскі нумар выдання (№ 127 за 14–27.08.2008) экстрэміcцкім і пастанавіў знішчыць 5 тысяч асобнікаў гэтага выпуску. Грамадзянская справа была ўзбуджана на падставе заявы, якую падпісаў 4 верасня начальнік Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Сяргеенка. УКДБ падалася падазронай публікацыя «Вайна ў Грузіі», змешчаная ў нумары выдання.

Апошнія навіны