У Берасці на будоўлю разам з грунтам прывезлі стрэлы да гранатамёта
- 5.11.2008, 16:17
У Берасці на будаўнічай пляцоўцы ў прывезеным грунце выяўленыя 6 стрэлаў да гранатамёта РСГ-7.
Аб гэтым паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на Міністэрства ўнутраных справаў.
«Стрэлы абясшкоджаныя групай размініравання. Аператыўнікі высвятляюць, як яны патрапілі ў грунт», - адзначылі ў МУС.
РСГ-7 з'яўляецца самым вядомым і адным з самых лепшых гранатамётаў у свеце. Яго распрацавалі ў 1960 годзе ў СССР на дзяржаўным прадпрыемстве «Базальт». Прыняты на ўзбраенне ў 1961 г. Дагэтуль знаходзіцца на ўзбраенні больш чым 50 краінаў свету.