BE RU EN

Заўзятары «Зеніту» патрапілі ў аварыю пад Менскам

  • 5.11.2008, 16:27

Учора ў Заслаўскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам заўзятараў «Зеніту», якія заблукалі ў наваколлях Менска.

Аб гэтым паведаміў БелТА начальнік аддзела дазнання пры ДАІ УУС Менаблвыканкама Дзмітры Шынэлеў.

Паводле яго словаў, здарэнне адбылося 4 лістапада каля 18 гадзінаў на 11-м кіламетры аўтадарогі Калодзішчы-Заслаўе непадалёк ад вёскі Баравая. Чацвёра заўзятараў, якія прыехалі з Санкт-Пецярбурга на матч БАТЭ – «Зеніт» на аўтамабілі «Таёта-кемры», заблукалі ў наваколлях Менска і апынуліся на глухой дарозе.

Пры развароце ў адваротны бок адбылося сутыкненне з «Фордам-эскортам», на якім ехалі беларускія грамадзяне, пенсіянеры. У выніку ДТЗ 70-гадовая пасажырка «Форда» атрымала закрыты пералом рукі, кіроўца «Таёты» - чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Прадстаўнік ДАІ таксама паведаміў, што, паволе папярэдніх звестак, вінаватым ДТЗ з'яўляецца кіроўца-расеец. Канчаткова акалічнасці і прычыны ДТЗ будуць вызначаныя пасля паўторнага агляду месца ДТЗ з правядзеннем вопытных дзеянняў па вызначэнні канкрэтнай бачнасці.

Дзмітры Шынэлеў не выключыў таго, што па гэтым факце будзе ўзбуджаная крымінальнае справа.

Апошнія навіны