Амбасадар Украіны: «СНД прайграе ў параўнанні з Вялікім Княствам Літоўскім»
- 5.11.2008, 16:33
Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы лічыць, што сістэма ўзаемаадносінаў дзяржаваў у межах СНД прайграе сістэме адносінаў у Вялікім Княстве Літоўскам і ў Рэчы Паспалітай.
"СНД часта прайграе, таму што меркаванне адной дзяржавы выдаецца за меркаванне ўсіх астатніх. Трэба навучыцца ўлічваць меркаванне ўсіх партнёраў", заявіў амбасадар у інтэрв'ю агенцтву "Интерфакс-Запад".
"У гэтым у нас быў вельмі добры досвед Вялікага княства Літоўскага (XIV-XVI стст, у склад ВКЛ уваходзілі Літва, Беларусь, Украіна), Рэчы Паспалітай (XVI-XVIII стст, сфармаваная ў выніку зліцця Польшчы і ВКЛ - ИФ), дзе вета аднаго дэпутата сойма магло прыпыніць прыняццё рашэння", працягнуў амбасадар.
У той жа час, І.Ліхавы падкрэсліў, што працягвае сваю працу ў межах СНД. "Украіна - заснавальнік СНД, але не чалец.
Украіна актыўна працуе ва ўсіх прымальных структурах СНД, прымае ўдзел у абмеркаванні важных пытанняў, выказвае сваё меркаванне. Сёння не стаіцьпытанне змены вектару Украіны. Усё, што дзеяздольна, карысна для нашай краіны, будзе захаванае", адзначыў І.Ліхавы.
Паводле словаў дыпламата, "у Украіны няма супернікаў, у яе ёсць толькі сябры". "Наш еўраінтэграцыйны курс не значыць, што мы адмаўляемся ад кантактаў з нашымі ўсходнімі, паўднёвымі і паўночнымі партнёрамі", дадаў ён.