BE RU EN

На саміце Вышэградскай групы абмяркуюць праблемы Беларусі

  • 5.11.2008, 16:36

У Каралеўскім Замку Варшавы сёння пачаўся саміт кіраўнікоў краінаў Вышэградскай групы. Адной з тэмаў абмеркавання будзе палітычная сітуацыя ў Беларусі.

У саміце прымуць удзел Польшча, Чэхія, Вугоршчына, Славакія, Літва, Латвія і Эстонія. Галоўныя тэмы саміту - энергетычна-кліматычны пакет, сусветны фінансавы крызіс, бяспека паставак энерганосьбітаў, паведамляе сайт www.onet.pl.

Другая сесія саміту будзе прысвечаная актуальнай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, Грузіі, Украіне і Расеі.

Апошнія навіны