BE RU EN

БАТЭ-«Зеніт» -- 0:2. Прайгралі, але не здаліся (Фота)

  • 6.11.2008, 1:02

Лікам 0:2 скончыўся на менскім стадыёне «Дынама» матч чацвёртага тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ – «Зеніт».

Галы: 0:1 - Паграбняк (34), 0:2 - Дані (90+2).

БАТЭ: Вярэмка, Хагуш (Сівакоў, 80), Ржэўскі (Казанцаў, 58), Сасноўскі, Юрэвіч, Стасевіч, Няхайчык (Мірчаў, 76), Ліхтаровіч, Крывец, Блізнюк, Радзівонаў.

ЗЕНІТ: Малафееў, Анюкоў, Крыжанац, Пюйгрэнье, Шырл, Цімашчук, Зыранаў, Дані, Дзянісаў, Аршавін (Губачан, 77), Паграбняк (Шырокаў, 90).

Папярэджанне: Пюйгрэнье (39).

Выдаленне: Пюйгрэнье (73, другое папярэджанне).

З першых хвілін сустрэчы барысаўчане зрабілі стаўку на актыўную і шырокую (з вялікай колькасцю навесаў і стандартаў) гульню. Піцерцы, атакуючы больш рэзка, усё жа нерваваліся, дзейнічалі занадта груба адборы, нярэдка фолілі у цэнтры поля (паказчык па фолах па выніках першага тайма - 19-2 (!) на карысць гасцей, піша TUT.BY.

Ужо на 12 хвіліне барысаўчане маглі павесці ў ліку. Пасля вострага навеса з углавога Ігара Стасевіча ўдар героя піцерскай сустрэчы Паўла Няхайчыка з выгоднай пазіцыі не дасягнуў мэты.

Захапляючыся наступальнымі дзеяннямі, гаспадары, здаралася, не паспявалі вяртацца назад. Трывожны званок для іх празвінеў на 32-й хвіліне. Барысаўчане ўпусцілі выпад Паграбняка, аднак Дані не паспеў да перадачы. Затое на 34-й хвіліне "зянітаўцы" разгулялі вокамгненную контратаку веерам. Зыранаў вострым пасам разрэзаў барысаўскую абарону і вывеў на тэт-а-тэт з брамнікам настырнага Паўла Паграбняка — 0:1.

На сканчэнні тайма беларусы маглі двойчы адыграцца. Перш на 40-й хвіліне пасля падачы з углавога Стасевіча Сасноўскі двойчы запар атакаваў браму Малафеева, але абодва раыу на шляху мяча ўставалі перашкоды. Ужо ў дададзены час нечаканы стандарт Стасевіча з угла брамы выцягнуў Малафееў.

Другі тайм беларусы пачалі з масіраванай аблогі піцерскай брамы, якая, аднак, так і не завяршылася акцэнтаваным ударам. Пасля 15 хвілін падапечныя Віктара Ганчарэнкі прыкметна падселі. "Зеніт" таксама зменшыў абароты, засяродзіўшыся на контрвыпадах.

Усё магло змяніцца пасля 73-й хвіліны. Цэнтральны абаронца гасцей Себасцьян Пюйгрэнье, у якога ўжо была жоўтая картка ў першым тайме, груба спыніў праход самага актыўнага ў складзе беларусаў Віталя Радзівонава. Пасля некаторай затрымкі арбітр вынес французу другое папярэджанне і выдаліў з поля.

Апошнія 25 хвілін барысаўчане хоць і гулялі ў большасці, але так і не здолелі стварыць якіх-небудзь небяспечных момантаў ля брамы госцяў. Адзінае, на 82-й хвіліне Крывец са штрафнога паспрабаваў кручаным ударам абвесці сценку, але мяч выйшаў крыху вышэй за браму.

Піцерцы ўпэўнена прыкрывалі тылы, перыядычна здзяйсняючы небяспечныя контррэйды. Пасля некалькіх няўдач на апошніх секундах матча партугалец Дані здзейсніў 40-метровы праход, пакінуўшы не ля спраў чатырох барысаўскіх абаронцаў і брамніка - 0:2.

Нагадаем, 17 верасня БАТЭ у гасцях саступіў "Рэалу" (0:2), 30 верасня згуляў дома ўнічыю з "Ювентусам" (2:2), а 21 кастрычніка — унічыю ў гасцях з "Зенітам" (1:1).

У другім сённяшнім матчы групы H мадрыдскі "Рэал" у родных сценах саступіў турынскаму "Ювентусу" 0:2 (Дель П'ера, 17, Дель П'ера, 67).

Пасля чатырох трох тураў становішча каманд у групе Н такое: "Ювентус" (Турын, Італія) — 10 ачкоў (розніца мячоў 7-3), "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) — 6 (5-5), "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расея) — 4 (4-4). БАТЭ (Барысаў, Беларусь) — 2 (3-7).

Фота Антона Матолькі, TUT.BY

Апошнія навіны