МЗС: Паўнавартасныя кантакты Беларусі з НАТА немагчымыя
- 6.11.2008, 14:15
Фармат супрацоўніцтва Беларусі і НАТА не змяняецца, Беларусь не адмаўляецца ад пашырэння супрацоўніцтва, але нагадвае, што паўнавартасныя кантакты немагчымыя.
Такую пазіцыю выказаў на брыфінгу ў МЗС начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Папоў, каментуючы па просьбе журналістаў сустрэчу ў фармаце 26+Беларусь, якая адбылася ў Брусэлі ў штаб-кватэры НАТА, піша «Интерфакс».
«Нічога надзвычайнага ў гэтым супрацоўніцтве няма», - сказаў А.Папоў.
Ён адзначыў, што фармат узаемадзеяння Беларусі з НАТА вызначаны даўно.
«Мы ніколі ад яго не адмаўляліся», - сказаў прэс-сакратар МЗС, нагадаўшы пры гэтым, што «паўнавартаснае супрацоўніцтва немагчымае».
Разам з тым А.Папоў акцэнтаваў увагу на тым, што «стварэнне кансалідаванай прасторы бяспекі ў Еўропе без Беларусі немагчымае».
«Нават з пункту гледжання інтэрасаў НАТА у Аўганістане», - дадаў ён, патлумачыўшы, што мае на ўвазе даванне паветранай прасторы для пралёту судоў.
«Мы заўсёды былі гатовыя да супрацоўніцтва з улікам нашых інтэрасаў забеспячэння еўрапейскай бяспекі», - дадаў прэс-сакратар МЗС.