BE RU EN

Дыпламаты краінаў Еўразвяза наведалі Курапаты

  • 6.11.2008, 14:36

Урочышча Курапаты сёння наведалі прадстаўнікі амбасадаў краінаў Еўразвяза. У часы сталінскіх рэпрэсіяў супрацоўнікамі НКУС там было расстраляна, па розных ацэнках, ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тысячаў чалавек.

Як паведамляе БелаПАН, дыпламаты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць бязвінных ахвяраў.

Нагадаем, у мінулую нядзелю там прайшла дазволеная ўладамі акцыя «Дзяды», якую праводзілі Партыя БНФ і Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.

Напярэдадні гэтай акцыі актывісты КХП-БНФ упершыню затрымалі ва ўрочышчы вандалаў, якія ламалі крыжы. Супраць іх дагэтуль не заведзеная крымінальная справа.

Раней у Курапатах вандалы арудвалі неаднаразова, паганячы крыжы і помнікі ахвярам масавых расстрэлаў. Але, паколькі беларускія ўлады адмовіліся ахоўваць мемарыял, іх ніколі не атрымлівалася знайсці.

Апошнія навіны