Беларускія турысты не могуць выляцець з Тайланда (Відэа)
- 1.12.2008, 9:08
50 беларускіх турыстаў не могуць выляцець з Тайланда, паведамляе тэлеканал ОНТ. З-за перагрузкі аэрапорта Утапао авіярэйс адкладзены на нявызначаны час.
Нагадаем, што па-ранейшаму не працуюць два галоўных аэрапорта Бангкока, захопленыя прыхільнікамі апазіцыі. З Тайланда не могуць выляцець больш за 100 тысяч турыстаў са ўсяго свету. Адзіны пакуль яшчэ не зачынены аэрапорт Утапао не спраўляецца з вялікім наплывам пасажыраў.
http://www.ntv.ru/news/videoRub.swf?link=http://news.ntv.ru/v145467/&num=1
Па звестках тайландскага ўрада, калі аэрапорты будуць і далей працаваць у такім рэжыме, то на адпраўку ўсіх пасажыраў спатрэбіцца больш за месяц.
Тым не менш, пакуль няма паведамленняў аб адмене авіярэйсу з Менска — 1 снежня на тайскія курорты павінная выляцець яшчэ адна група беларускіх турыстаў.