BE RU EN

Рональд Пафала: «Беларускі рэжым топча нагамі правы чалавека»

  • 10.12.2008, 8:55

Жорстка раскрытыкаваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі сакратар нямецкай партыі ХДС Рональд Пафала.

“Усяго за некалькі гадзін лёту ад Нямеччыны, у Эўропе ўсё яшчэ існуе рэжым, які, так бы мовіць, топча нагамі правы чалавека”, – заявіў генэральны сакратар партыі ХДС Рональд Пафала.

У сваёй заяве у сувязі 60-годзьдзем абвяшчэньня ААН (10 сьнежня 1948) Дня правоў чалавека лідэр нямецкіх хрысьціянскіх дэмакратаў падкрэсьліў, што “асабіста ён будзе і надалей рабіць стаўку на беларускую апазыцыю”. Рональд Пафала дадаў, што нямецкія хрысьціянскія дэмакраты “ніколі ня змогуць здаволіцца” існаваньнем антыдэмакратычнага рэжыму на эўрапейскім кантынэнце, паведамляе “Радыё Свабода”.

Гэнэральны сакратар ХДС заклікаў нямецкую і міжнародную грамадзкасьць зрабіць усё, каб Днём правоў чалавека стаў кожны дзень. Ён адзначыў, што аўтэнтычнасьць гэтага не ў тым, каб яго адзначаць, а ў канкрэтнай палітыцы. Паводле Пафалы, і ХДС, і яе старшыня, фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель неаднойчы прадэманстравалі, што яны сур’ёзна ставяцца да павагі правоў чалавека.

Апошнія навіны