BE RU EN

Ашуканцы зноў сталі актыўна слаць беларусам SMS аб «выйгрышах» аўтамабіляў

  • 10.12.2008, 9:51

Супрацоўнікі міліцыі за мінулы тыдзень узбудзілі 5 крымінальных спраў па фактах махлярства, звязанага з псеўдавыйгрышамі дарагіх аўтамабіляў.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва УУС Гарадзенскай вобласці.

"Толькі за апошні тыдзень 5 жыхароў Гарадзенскай вобласці звярнуліся ў міліцыю з заявамі аб тым, што сталі ахвярамі ашуканцаў, ад якіх атрымалі SMS-паведамленні аб выйгрышы дарагіх аўтамабіляў", - паведамілі ва УУС.

Там ўдакладнілі, што "ўсе 5 чалавек атрымалі SMS-паведамленні аб тым, што кожны з іх стаў пераможцам латарэі, якую, нібыта правяло аўтарадыё і выйграў новы імпартны аўтамабіль прадстаўніцкага класа". "У SMS-паведамленнях гаварылася, што шчасліваму пераможцу латарэі, каб атрымаць аўтамабіль, трэба пералічыць каля 150 даляраў ЗША на разліковы рахунак у адным з ашчадбанкаў у Расеі", - паведамілі ва УУС. "Усе, хто звярнуліся з заявамі ў міліцыю, распавялі, што пералічылі грошы на рахункі, паказаныя ў SMS-паведамленнях, але аўтамабіляў не атрымалі і не могуць вярнуць грошы назад. Як высвятлілася пазней, не існуе аўтарадыё, якое праводзіла падобную латарэю", - адзначылі ва УУС.

Па ўсіх фактах махлярства ўзбуджаныя крымінальнае справы, ідзе пошук зламыснікаў, паінфармавалі ва ўпраўленні.

Ва УУС нагадалі, што "гэта ўжо другая хваля SMS-паведамленняў ад ашуканцаў жыхарам Беларусі аб псеўдавыйгрышах дарагіх аўтамабіляў".

"Улетку бягучага года некалькі жыхароў Беларусі пераправілі на рахункі ашуканцаў ад 1,5 тысячы да 3 тысяч даляраў ЗША", - паведамілі ва УУС.

Апошнія навіны