BE RU EN

У Беларусь едзе кіраўнік МЗС Ірана

  • 10.12.2008, 13:21

Міністр замежных справаў Ірана Манучэхр Матакі будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі 11-12 снежня.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у амбасадзе Ірана ў Менску.

"Падчас візіту запланаваныя сустрэчы кіраўніка МЗС Ірана з прэм'ер-міністрам, старшынём “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу”, перамовы ў міністэрстве замежных справаў Беларусі", - адзначылі ў дыпмісіі Ірана.

Візіт М.Матакі ў Менск завершыцца ў другой палове дня 12 снежня, паінфармавалі ў амбасадзе.

Апошнія навіны